БЕЛ Ł РУС

П'яны мужчына хацеў зрабіць сэлфі на пешаходным мосце праз МКАД — і загінуў

3.05.2017 / 19:17

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.

«УСК па горадзе Мінску высвятляе абставіны смерці мужчыны, які сёння каля 17.00 упаў з пешаходнага моста праз МКАД на дарогу паміж развязкамі ля вуліц Мазурава і Шаранговіча. На месцы працуюць следчыя, цяпер праводзіцца агляд месца здарэння, высвятляюцца абставіны таго, што адбылося», — распавёў Аляксей Клімовіч.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына быў у кампаніі з сябрамі, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Падзенне адбылося ў выніку няўдалага сэлфі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула