БЕЛ Ł РУС

У Мінску ля Палаца Незалежнасці сутыкнуліся пяць машын

3.05.2017 / 21:30

Nashaniva.com

Пяць аўтамабіляў сутыкнуліся па вуліцы Арлоўскай на мосце праз Свіслач у Мінску, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела АДАІ РУУС Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

ДТЗ адбылося сёння ў 18.45. З-за невыканання дыстанцыі сутыкнуліся «Фальксваген», а таксама «Мерседэс», «Таёта», яшчэ адзін «Мерседэс» і «Пежо», якія ішлі следам за ім.

На шчасце, абышлося без пацярпелых. Кіроўцу «Таёты» на месцы агледзелі медыкі.

Затор хутка ліквідаваўся. Нейкім машынам дапамаглі эвакуатары, нехта паехаў сам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула