БЕЛ Ł РУС

У Калінкавіцкім раёне легкавік насмерць збіў ратавальніка, які тушыў грузавік

5.05.2017 / 13:37

Nashaniva.com

У Калінкавіцкім раёне пры выкананні прафесійных абавязкаў загінуў выратавальнік, яго калега знаходзіцца ў медустанове, піша «СБ Беларусь Сегодня».

Трагедыя адбылася 4 мая каля 5-й раніцы на пад'язной дарозе да вёскі Сітна Калінкавіцкага раёна магістралі мяжа РФ — Гомель — Кобрын.

— Пры тушэнні загарання грузавога аўтамабіля машына збіла двух супрацоўнікаў МНС, адзін з якіх памёр. Другі знаходзіцца ў медустанове, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Марыя Клязовіч.

Абставіны здарэння высвятляюць следчыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула