БЕЛ Ł РУС

З падачы Ломаця будуць правяраць крэдытныя стаўкі ў банках

16.08.2008 / 12:15

Паводле БелаПАН

Нацыянальны банк не кантралюе рэальных ставак па спажывецкіх крэдытах. У выніку ў некаторых банках рэальныя стаўкі па такіх крэдытах з улікам спадарожных камісійных дасягаюць 70 %, — далажыў Лукашэнку старшыня Камітэту дзяржкантролю.

Нацыянальны банк не прымае пэўных мер па кантролі за рэальнымі банкаўскімі стаўкамі па спажывецкіх крэдытах. У выніку ў некаторых банках рэальныя стаўкі па такіх крэдытах з улікам спадарожных камісійных плацяжоў дасягаюць 70 %. Такую заяву зрабіў старшыня Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць 15 жніўня ў ходзе даклада ўрада прэзідэнту аб выніках працы эканомікі за першае паўгоддзе 2008 года і аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2009 год.

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся стварыць у дзяржаўным сакратарыяце Рады бяспекі камісію, якая прааналізуе працу банкаў па розных кірунках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула