БЕЛ Ł РУС

Цэны на адпачынак у Адэсе, Затоцы і Карпатах 

26.06.2017 / 13:38

Nashaniva.com

На курортах Украіны пражыванне і харчаванне сёлета падаражэла прыкладна на 10—15% проці леташняга ўзроўню.

Гэта вынік вялікага попыту. Большасць месцаў на ліпень-жнівень ужо забраніравана.

Напрыклад, пакой у катэджы ў Закарпацці абыдзецца мінімум у 250 грн (каля 17 рублёў), у гасцініцы — 500 грн (каля 34 рублёў) за дваіх на суткі.

У трохзоркавым гатэлі на Арабацкай стрэлцы пражыванне і харчаванне выраслі ў цане прыкладна на 25% — да 450 грн у суткі (каля 30 рублёў), яшчэ 250 грн прыйдзецца даплаціць за сняданкі, абеды і вячэры.

У Затоцы цэны вышэйшыя шчэ прыкладна на 50%.

Двухмясцовы пакой у новым і акуратным пансіянаце на першай лініі ў Залізным Порце (Херсонская вобласць) будзе каштаваць (з простым сняданкам) 1300 грывень (95 рублёў).

Іншым матывам для павышэння цэнаў украінскімі гатэлямі стала падаражэнне адпачынку ў Турцыі. Там сёлета спакайней, і гатэлі паднялі кошт пражывання прыкладна на 15—20%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула