БЕЛ Ł РУС

Мэй прапануе грамадзянам ЕС пасля «брэксіту» статус пасяленца

26.06.2017 / 21:29

nn.by

Брытанскі ўрад апублікаваў 15-старонкавы дакумент, у якім выкладаецца падрабязная інфармацыя аб тым, што Брытанія прапануе грамадзянам Еўрасаюза пасля «брэксіту», піша ВВС.

У ім гаворыцца, што ўсе грамадзяне ЕС, якія пражываюць у Брытаніі на законных падставах на працягу як мінімум пяці гадоў, атрымаюць «статус пасяленца» і змогуць прывезці ў краіну мужа/жонку і дзяцей.

Дату, з якой будзе весціся адлік тэрміну пражывання ў Брытаніі, яшчэ трэба будзе ўзгадніць. Грамадзяне ЕС, чый стаж пражывання ў Брытаніі акажацца недастатковым для атрымання «статусу пасяленца», атрымаюць два гады на тое, каб «урэгуляваць свой статус».

Грамадзяне ЕС, якія жывуць у Брытаніі, павінны мець права на знаходжанне ў краіне і пасля «брэксіту», заявіла ў панядзелак прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй, выступаючы ў Палаце абшчын парламента.

Кіраўнік урада ўпершыню выказала свае планы па прадастаўленні гарантый грамадзянам ЕС, якія, як яна лічыць, павінны «зняць занепакоенасць» у 3,2 млн грамадзян ЕС, якія пражываюць у Брытаніі.

Аднак любыя абавязацельствы па будучым прававым статусе грамадзян павінны быць узаемнымі і гарантаваць правы 1,2 млн брытанскіх эмігрантаў, якія пражываюць на кантыненце, агаварылася Мэй.

Лідар лейбарыстаў Джэрэмі Корбін раскрытыкаваў планы ўрада: па яго словах, яны невелікадушныя, грамадзянам ЕС прапануецца «занадта мала і занадта позна».

На думку Корбіна, Брытанія павінна была ў аднабаковым парадку гарантаваць бяспеку грамадзянам ЕС адразу пасля леташняга галасавання па «брэксіце».

Ключавыя пункты прапаноў брытанскага ўрада:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула