БЕЛ Ł РУС

Пуцін адмаўляецца ад СГА

26.08.2008 / 10:32

МБ

Расея фактычна спыняе працэс уступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.

«Расея адмовіцца ад саступак Захаду, на якія яна ішла ў надзеі на ўступленьне ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю», — у такой фармулёўцы Ўладзімер Пуцін фактычна спыніў працэс уступленьня ў СГА.

Расейскія СМІ пішуць, што гэта адказ на пагрозы ЗША ўвесьці санкцыі за вайну ў Паўднёвай Асеціі.

Рашэньне было абвешчанае ў аўторак на паседжаньні ўраду.

Заходняя прэса інтэрпрэтавала крок як абвяшчэньне новай «халоднай вайны». СГА яднае большасьць краінаў сьвету, у тым ліку краіны ЭС, ЗША, Кітай, Бразылію, Індыю, краіны Ўсходняй Азіі, Украіну, Грузію, Малдову. Для Расеі ўступ у арганізацыю ня быў прынцыповым — большасьць яе экспарту складаюць энэрганосьбіты, гандаль якімі СГА не рэгулюе. Тым ня менш, курс на ўваходжаньне ў арганізацыю быў знакам гатоўнасьці Расеі інтэгравацца ў глябальную эканоміку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула