БЕЛ Ł РУС

Жыхар Брэста сярод белага дня задушыў сваю маці

21.07.2017 / 10:40

Nashaniva.com

Супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць абставіны і матывы злачынства, апытваюць суседзяў і знаёмых загінулай.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі жыхара Брэста, які падазраецца ў забойстве сваёй маці, паведамілі ў МУС. У мінулы чацвер у 14:50 у сваёй кватэры са слядамі збіцця быў знойдзены труп пенсіянеркі.

«Папярэдне стала вядома, што яе а 13:00 у сварцы, пасля сумеснага распівання спіртных напояў, збіў і задушыў беспрацоўны сын, 1983 года нараджэння», — паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

Па падазрэнні ў здзяйсненні дадзенага злачынства мужчына затрыманы, супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць абставіны і матывы злачынства, апытваюць суседзяў і знаёмых загінулай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула