БЕЛ Ł РУС

Суд спыніў справу супраць відэаблогера Максіма Філіповіча

21.07.2017 / 20:18

nn.by

Як паведаміў у фэйсбуку прафсаюзны актывіст Андрэй Стрыжак, суд у Гомелі пастанавіў спыніць адміністратыўную справу супраць відэаблогера Максіма Філіповіча.

Суд палічыў, што «склад правапарушэння адсутнічае».

фота з фэйсбука Андрэя Стрыжака

Нагадаем, міліцыя абвінавачвала Філіповіча ў «фактычнай падмене сабой дзяржаўных СМІ, у тым ліку па фарміраванні грамадскай думкі, сярод грамадзян Беларусі».

У матэрыялах справы ў адносінах блогера фігуруюць 17 відэаролікаў і наўпроставых трансляцый, якія ён рабіў на розныя сацыяльныя тэмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула