БЕЛ Ł РУС

Тэлеканал СТБ пакажа перадачу пра тое, што Зямля насамрэч плоская

27.09.2017 / 13:35

Nashaniva.com

У эфіры Сталічнага тэлебачання пакажуць праграму пра тое, што Зямля насамрэч плоская. Адпаведны выпуск «Самых шакуючых гіпотэз» з'явіцца ў эфіры 4 кастрычніка.

Нагадаем, беларускія дзяржаўнія тэлеканалы праз недахоп уласнага кантэнту рэтранслююць праграмы расійскага ТБ. У прыватнасці, «Сталічнае тэлебачанне» паказвае перадачы расійскага «Рэн ТБ».

У эфіры гэтага тэлеканала 25 верасня выйшаў выпуск праграмы «Самыя шакуючыя гіпотэзы» пра плоскую Зямлю.

У ім даводзіцца, што фотаздымкі круглай Зямлі — гэта мантаж, а насамрэч нашая планета плоская, накрытая нябесным купалам.

Усё гэта расказваецца вуснамі «экспертаў», у якасці доказаў прыводзяцца старадаўнія гравюры і лагічныя высновы, кшталту «самалёт не здолеў бы ляцець роўна, калі б зямля не была плоскай».

Навошта гэтае цемрашальства беларускім гледачам?

«А што тут такога? Гэта ж гіпотэза, вы можаце яе абвергнуць», — тлумачаць на СТБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула