БЕЛ Ł РУС

17 праектаў у рамках праграмы «Польшча—Беларусь—Украіна» атрымаюць 33 мільёны еўра

18.10.2017 / 17:33

Nashaniva.com

Абраныя 17 праектаў у падтрымку агульнай культурнай і прыроднай спадчыны, якія атрымаюць фінансаваньне ў рамках праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна». Яшчэ 64 праекты ўнесеныя ў рэзервовы спіс, паведамляе Радыё Польшча.

Адпаведнае рашэнне было прынятае ў рамках пасяджэння Камітэта па маніторынгу 17 кастрычніка ў Мінску. Сустрэча прайшла пад старшынствам намесніка міністра развіцця Польшчы Адама Хамрышчака.

Пераможцамі конкурсу сталі 5 польска-беларускіх, 10 польска-украінскіх і два трохбаковыя праекты, якія накіраваныя на падтрымку мясцовай культуры і гісторыі, а таксама абарону прыроднай спадчыны.

Планаваныя мерапрыемствы ахопліваюць 26 культурных і гістарычных, а таксама 28 прыродных аб'ектаў. Агулам 17 з 146 заяўленых праектаў атрымаюць 33,2 млн еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула