БЕЛ Ł РУС

Пучдэмон не будзе прасіць прытулку ў Бельгіі

31.10.2017 / 15:59

Nashaniva.com

Адхілены ад улады кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пудждэмон заявіў на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, што не мае намеру прасіць палітычнага прытулку ў бельгійскіх уладаў і хоча вярнуцца ў Каталонію, калі Мадрыд дасць яму нейкія «гарантыі», піша Бі-бі-сі.

Па словах былога лідара Каталоніі, ў іспанскага суда няма падстаў для завядзення справы аб спробе перавароту супраць яго і яго міністраў, а пагрозы ў іх адрас кажуць пра агрэсію Мадрыда.

«Калі ўлады Іспаніі хочуць працягваць выконваць свой план з дапамогай гвалту, гэта іх рашэнне», — сказаў Пудждэмон.

Паводле яго слоў, ён гатовы прызнаць вынікі выбараў у Каталоніі, якія Мадрыд прызначыў на 21 снежня.

Экс-кіраўнік рэгіёну таксама заклікаў сваіх прыхільнікаў супакоіцца і паспрабаваць пазбегнуць канфрантацыі з Мадрыдам. «Мы не можам пабудаваць рэспубліку на гвалце», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула