БЕЛ Ł РУС

На Гомельшчыне каровы траўмавалі двух работнікаў ферм

19.12.2017 / 16:03

Nashaniva.com

Адразу два надзвычайныя здарэнні на вытворчасці адбыліся ў розных раёнах Гомельшчыны. Каровы па нявысветленых пакуль прычынах траўмавалі двух работнікаў фермаў, паведамляе sb.by.

Першы інцыдэнт адбыўся днём 18 снежня ў КСУП «Судкава» Хойніцкага раёна. 54-гадовага работніка мясцовай фермы даставілі ў лякарню з мноствам траўмаў рознай ступені цяжкасці. Паводле аператыўнай інфармацыі, мужчына атрымаў калецтва, апынуўшыся пад капытамі кароў.

Падобны выпадак адбыўся і ў сельгаспрадпрыемстве «Прыбалавічы» Лельчыцкага раёна. Тут 45-гадовы рабочы, адкрываючы загон, быў збіты з ног каровамі, што выбеглі з загона. Мужчыну спатрэбілася медыцынская дапамога.

Па дадзеных фактах праводзіцца праверка. Абставіны вытворчых інцыдэнтаў высвятляе інспекцыя працы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула