БЕЛ Ł РУС

Пад Жабінкай дзед знайшоў вадкасць для апрацоўкі бярвення ў бутэльцы з-пад піва. Выпіў і памёр

5.02.2018 / 11:11

УШ

Бяда адбылася ў вёсцы Ракітніца пад Жабінкай.

Мужчыны, якія займаліся будаўнічымі працамі, зрабілі перапынак. 75-гадовы мужчына заўважыў піўную бутэльку, што стаяла ля дома. Ён зрабіў глыток — пазней яму стала кепска.

Мужчыну адвезлі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі. Ён памёр.

Паводле заключэння эксперта Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз у вадкасці быў гідрафтарыд амонія, які, як правіла, выкарыстоўваецца ў будаўнічых мэтах для апрацоўкі бярвення. Дадзенае рэчыва змяшчалася ў крыві мужчыны ў канцэнтрацыі 1,1 мг, што з'яўляецца смяротнай для арганізма чалавека.

Жабінкаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула