БЕЛ Ł РУС

Мінчукі распрацавалі макет для ліфта з выявай Фарнага касцёла ў Гродне ФОТА

5.02.2018 / 16:25

Hrodna.life

Удзельнікі мінскага праекта «Арт-ліфт» распрацавалі макет з выявай гродзенскага Фарнага касцёла для ліфта аднаго са шматпавярховікаў у Мінску. Культурна-экалагічны праект займаецца добраўпарадкаваннем ліфтаў, выкарыстоўваючы гістарычныя і экалагічныя малюнкі, паведамляе Hrodna.life.

Распрацоўваючы макет, мастак-афарміцель Антон Янушэўскі выкарыстаў літаграфію з малюнка вядомага беларускага мастака, піяніста, кампазітара Напалеона Орды «Гродна. Іезуіцкі кляштар і Касцёл св. Францішка» (1861-1869) з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея. На сваіх малюнках ён перадаваў непаўторную жывапісную панараму тых месцаў, дзе падарожнічаў у 1840-80 гадах.

Аўтары ўпэўнены, што ліфт з такім малюнкам паслужыць не толькі ўпрыгожваннем дома, але і будзе папулярызаваць гісторыка-культурную спадчыну краіны сярод жыхароў Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула