БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: «Нам нельга скаціцца на тыя формы працы, якія сёння існуюць на расійскіх тэлеканалах»

6.02.2018 / 21:50

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы кіраўнікоў беларускіх дзяржаўных СМІ, заклікаў іх не ўжываць тыя формы працы, якія выкарыстоўваюцца расійскімі тэлеканаламі:

«Патрэбныя перамены. Калі вы ў мяне спытаеце, якія, я вам проста скажу: глядзіце замежнае тэлебачанне. Навінныя перадачы, «Еўраньюс» стаў неяк больш спакойным каналам, CNN, BBC, выбірайце найлепшае па крупінках, але самы лепшы арыенцір — расійскае тэлебачанне.

Выдатна працуе тэлебачанне, але нам ні ў якім разе нельга скаціцца на тыя пазіцыі і тыя формы працы, якія сёння існуюць на расійскіх каналах.

Але прафесійна — здымкі, аператарская праца — проста малайцы. Змест? У нас свайго хапае».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула