БЕЛ Ł РУС

Пасля блакавання «Хартыі'97» у Беларусі ўскладніўся доступ да папулярных ананімайзераў

7.02.2018 / 16:44

nn.by

а ў вас яны адкрываюцца?

Ужо два тыдні ў Беларусі заблакаваны сайт «Хартыя'97». Але многія сталыя чытачы працягваюць наведваць яго, выкарыстоўваючы ананімайзеры — сэрвісы, якія дазваляюць трапіць на патрэбны рэсурс абыходным шляхам.

Між тым апошнімі днямі беларусы сталі заўважаць, што некаторыя папулярныя ананімайзеры перасталі адкрывацца. Старонкі з такімі сайтамі спачатку працяглы час беспаспяхова загружаюцца, пасля чаго браўзэр выдае паведамленне аб тым, што сервер не адказвае. Гэта кажа пра тое, што афіцыйна ананімайзеры ўсё ж не заблакаваныя. 

Але на момант напісання артыкула мы не змаглі трапіць на наступныя папулярныя бясплатныя сайты-ананімайзеры:

Усе яны знаходзяцца ў топе пошукавых запытаў.

Ці могуць улады праз правайдэраў ускладняць доступ да гэтых сайтаў?

Паводле праграміста Севы Шашарына, да якога мы звярнуліся па каментар, гэта магчыма: спосабаў для ўскладнення доступу існуе шмат, і галоўнае тут — фантазія. 

«Але можа быць і такое, што беларусы раптам масава пачалі карыстацца гэтымі ананімайзерамі, і іх адміністратары адключылі доступ для нашага рэгіёна, каб пазбегнуць перагрузкі сайта», — сказаў спадар Шашарын.

Нагадаем, рашэнне аб блакіроўцы сайта «Хартыя'97» было прынята Міністэрствам інфармацыі. У паведамленні ведамства сцвярджалася, што на рэсурсе публікаваліся матэрыялы, «якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула