БЕЛ Ł РУС

Узровень інфляцыі ў Венесуэле за год перавысіў 4000%

8.02.2018 / 09:22

Nashaniva.com

Reuters.com

Інфляцыя ў Венесуэле ў гадавым вымярэнні са студзеня 2017 года па студзень 2018 года склала 4068%. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе кіраўніка камісіі па фінансах і эканамічнаму развіццю парламента краіны Рафаэля Гусмана.

Гусман на пасяджэнні ўрада абвясціў, што індэкс гіперінфляцыі ў студзені склаў 84,2%, што перавышае аналагічныя паказчыкі любой іншай краіны. Адказнасць за сітуацыю ў эканоміцы ён усклаў на прэзідэнта Нікаласа Мадура.

Кіраўнік камісіі падкрэсліў, што венесуэльскі лідар прымаў неэфектыўныя эканамічныя меры, якія прывялі да таго, што краіна «пагрузілася ў самы горшы эканамічны крызіс за ўсю сваю гісторыю».

Тым часам прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле пройдуць 22 красавіка. Пра гэта паведаміў выбарчы орган краіны.

Па словах прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі Даніла Медзіна, які арганізаваў сустрэчу апазіцыі і дзяржаўных прадстаўнікоў Венесуэлы, пра дату дамовіліся ўдзельнікі перамоваў. Паводле яго слоў, апазіцыя хацела правесці выбары 10 чэрвеня, каб у партый быў час арганізаваць праймерыз. Аднак, прадстаўнікі ўрада настойвалі на правядзенні выбараў да 8 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула