БЕЛ Ł РУС

У Амстэрдаме турыстам забаранілі глядзець на прастытутак

10.02.2018 / 09:18

Nashaniva.com

Муніцыпалітэт Амстэрдама выпусціў пастанову, што робіць больш жорсткімі ўмовы наведвання квартала чырвоных ліхтароў для экскурсійных груп. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным партале гарадскіх уладаў.

AP

З красавіка 2018 года групам больш чым з пяці чалавек прыйдзецца атрымліваць у мэрыі спецыяльны дазвол на візіт да работніц сэкс-індустрыі. Акрамя гэтага, у квартале турыстам забароняць ужываць алкаголь і наркотыкі. Але самае важнае змяненне заключаецца ў тым, што ім будзе забаронена глядзець на прастытутак у вітрынах — гід мусіць паклапаціцца, каб яго група стаяла спінай да дзяўчат.

Акрамя таго, уводзіцца афіцыйная забарона на фотаздымку ў квартале. Экскурсіі павінны стаць ціхімі і заканчвацца ў 23 гадзіны. Перад пачаткам экскурсіі гід павінен будзе прасіць турыстаў, каб тыя праяўлялі павагу да мясцовых жыхароў, прадпрымальнікаў і прастытутак.

Адказнасць за выкананне правіл ўсклалі на экскурсаводаў, прычым у выпадку парушэння незалежнага гіда аштрафуюць на 190 еўра, для акрэдытаваных гідаў з турыстычных кампаній штраф складзе 950 еўра. Пасля трох парушэнняў экскурсавод пазбавіцца ліцэнзіі, піша lenta.ru

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула