БЕЛ Ł РУС

Ан-148 узарваўся не ў паветры

11.02.2018 / 21:25

Nashaniva.com

Reuters.com

Рухавікі самалёта працавалі аж да сутыкнення з зямлёй, распавяла РБК крыніца, знаёмая з ходам расследавання. Гэтую інфармацыю пацвердзіў суразмоўца з МНС.

«Рухавікі Ан-148 працавалі аж да сутыкнення з зямлёй, разбурэнне судна адбылося ад удару аб зямлю», — адзначыў суразмоўца. На месцы была знойдзена варонка глыбінёй 2,5 метра, дадала крыніца. Паводле яе слоў, «агляд рухавіка і элементаў механізацыі крыла дазваляе зрабіць выснову, што самалёт не разбурыўся ў паветры».

Следчыя разглядаюць усе магчымыя версіі авіякатастрофы, паведаміў раней Следчы камітэт. Крыніца РБК, знаёмая з ходам расследавання, удакладніла, што таксама разглядаецца версія тэракту. «Гэтая версія наўрад ці будзе прыярытэтнай, бо эксперты-выбухатэхнікі, якія правялі экспрэс-аналіз часткі абломкаў самалёта не знайшлі на іх мікрачасцінкі выбуховага рэчыва», — адзначыла крыніца.

У Падмаскоўі разбіўся пасажырскі самалёт Ан-148. На борце быў 71 чалавек

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула