БЕЛ Ł РУС

Сёння пройдзе гонка пераследу ў жанчын. Ці возьме Домрачава медаль?

12.02.2018 / 09:35

Nashaniva.com

ці заваююць сёння беларусы медаль?

Сёння на зімовых Гульнях у Пхенчхане разыгрываецца некалькі камплектаў узнагарод. Беларусы выступяць у двух відах праграмы. Спаборніцтвы па гарналыжным спорце перанесеныя.

Галоўныя беларускія надзеі звязаныя з біятлонам. У жанчын пройдзе гонка пераследу на 10 км (пачатак у 13:00, трансляцыя на Беларусь-5).

Дар'я Домрачава пойдзе на дыстанцыю 9-й, адстаючы ад пераможцы спрынту немкі Лаўры Дальмаер на 46 секундаў. У Ірыны Крыўко 17-я стартавая пазіцыя, Надзея Скардзіна — 36-я, Надзея Пісарава — 52-ы нумар. Усяго стартуе 60 спарстменак

У мужчынскай гонцы пераследу на 12,5 км выступяць тры прадстаўнікі Беларусі: Уладзімір Чапелін, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў. Пачатак гонкі а 15:00.

Таксама беларуская канькабежка Марына Зуева паспрачаецца за ўзнагароды на дыстанцыі 1500 м.

Букмекерская кантора Марафон прапануе каэфіцыент 10 на перамогу Домрачавай у сённяшняй гонцы пераследу.

Нягледзячы на дзевятую стартавую пазіцыю, у Домрачавай па-ранейшаму нядрэнныя шанцы на п'едэстал. Калі Вы ўпэўнены, што Домрачава зойме 1-3 месца - каэфіцыент 2.5. Адпаведна, каэфіцыент на тое, што Домрачава сёння застанецца без медаля - 1.52.

Можна зрабіць і менш рызыкоўную стаўку: Домрачава фінішуе ў шасцёрцы лепшых - каэфіцыент 1.45.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула