БЕЛ Ł РУС

Меркель: Вяртанне Расіі ў склад G8 немагчымае

6.06.2018 / 16:29

Nashaniva.com

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель не бачыць у агляднай будучыні магчымасцей вяртання да фармату «вялікай васьмёркі» з удзелам Расіі, паведамляе DW.

«Анэксія Крыма была відавочным парушэннем міжнароднага права»,

таму рашэнне выключыць Расію з сустрэч найбуйнейшых індустрыяльных дзяржаў было правільным, адзначыла яна ў сераду, 6 чэрвеня, у Берліне, адказваючы на пытанні дэпутатаў бундэстага.

Кіраўнік нямецкага ўрада падкрэсліла неабходнасць працягу інтэнсіўнага дыялогу па міжнародных пытаннях, у тым ліку з Расіяй.

«Я за перамовы з Расіяй, але з улікам наяўных у нас рознагалоссяў», — адзначыла Меркель, спаслаўшыся пры гэтым на «доўгую і падрабязную» размову з Уладзімірам Пуціным у Сочы, якая адбылася ў маі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула