БЕЛ Ł РУС

Гродзенскі міліцыянер выратаваў малога, які ледзь не трапіў пад машыну ВІДЭА

8.06.2018 / 18:05

Nashaniva.com

У Гродне 1 чэрвеня выпадковы сведка папярэдзіў магчымы няшчасны выпадак. Вяртаючыся са службы гродзенскі міліцыянер (прапаршчык) у небяспечнай сітуацыі аператыўна зарыентаваўся і здолеў прадухіліць сур’ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам маленькага хлопчыка.

На запісы камер у сюжэце гродзенскага тэлебачання можна пабачыць, як малы хутка едзе да праспекта, дзядуля адстае і позна рэагуе на небяспеку.

Але ў гэты момант побач з дарогай з'яўляецца мужчына і ратуе хлопчыка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула