БЕЛ Ł РУС

Былы кіраўнік перадвыбарчага штаба Трампа адпраўлены за краты

15.06.2018 / 19:53

Суд у Вашынгтоне адправіў былога кіраўніка выбарчай кампаніі Трампа за краты за парушэнне ўмоў знаходжання пад хатнім арыштам. Супраць былога кіраўніка кампаніі Трампа вылучаны новыя абвінавачванні — у ціску на сведак па ягонай справе, якім ён пісаў шыфраваныя паведамленні ў месенджары.

Манафорта абвінавачваюць у тым, што, знаходзячыся пад хатнім арыштам, ён спрабаваў таемна звязацца са сведкамі па ягонай справе і паўплываць на іх паказанні.

Суд над Манафортам па абвінавачванні ў адмыванні грошай і незаконным лабіяванні павінен пачацца ў верасні. Іншыя судовыя слуханні — па абвінавачванні ва ўхіленні ад падаткаў, як чакаецца, пачнуцца ўжо ў ліпені. Да пачатку слуханняў ён застанецца ў турме.

Калі Пола Манафорта прызнаюць вінаватым, яго чакае працяглы тэрмін турэмнага зняволення.

Апошнія абвінавачанні супраць паліттэхнолага былі вылучаныя ў мінулую пятніцу 8 чэрвеня. Яго і расіяніна Канстанціна Кілімніка абвінавацілі ў супрацьдзеянні правасуддзю ў перыяд з лютага па красавік 2018 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула