БЕЛ Ł РУС

Эрдаган учыніў масавае звальненне турэцкіх чыноўнікаў і ўніверсітэцкіх навукоўцаў

8.07.2018 / 13:31

Nashaniva.com

Крыніца: kremlin.ru.

У Турцыі выйшаў указ аб звальненні больш за 18 тысяч дзяржаўных служачых, паведамляе Reuters.

Палова служачых, якія трапляюць пад скарачэнне, працуюць у паліцыі. Таксама будуць звольненыя 199 навукоўцаў з універсітэтаў па ўсёй краіне і больш за 5 тысяч вайскоўцаў.

Спынілі дзейнасць 12 няўрадавых арганізацый, тры газеты і адзін тэлеканал.

Указ быў прыняты пасля перамогі прэзідэнта Эрдагана на прэзідэнцкіх выбарах у чэрвені 2018 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула