БЕЛ Ł РУС

Ад пачатку года ў Беларусі памерла на 15 тысяч чалавек больш, чым нарадзілася 

26.07.2018 / 12:11

БЮ

Колькасць насельніцтва Беларус па стане на 1 ліпеня 2018 года апусцілася да 9 478 200 чалавек. Ад пачатку года ў краіне стала менш на 13 600 жыхароў.

фота rh.by

Больш за тое, калі б не мігранты, то сітуацыя выглядала б яшчэ горшай.

За першае паўгоддзе ў Беларусі нарадзіліся 46 700 дзяцей. А памерлі за той самы час 62 200 чалавек. Натуральныя страты — 15 500 беларусаў.

Скарачаецца і насельніцтва сталіцы. У Мінску цяпер жыве 1 981 700 чалавек. У пачатку года было на 800 чалавек больш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула