БЕЛ Ł РУС

Вясковец выйшаў з турмы і ў той жа дзень зарэзаў былую жонку

27.07.2018 / 11:32

УШ

48-гадовы жыхар вёскі Рогінь, што пад Буда-Кашалёвам, выйшаў на волю 21 ліпеня. А 22 ліпеня яго зноў узялі пад варту.

Вясковец наведаў былую жонку, у якой ужо быў новы сужыцель. Утраіх выпілі, сужыцель пайшоў спаць. А з былым мужам у жанчыны пачалася сварка. Той ударыў яе нажом. 45-гадовая жанчына сканала, паведамляюць следчыя.

Сужыцель выклікаў міліцыю, на наступны дзень былога мужа жанчыны затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула