БЕЛ Ł РУС

Па Мінску гуляў голы мужчына. Зайшоў у аптэку, але нічога не набыў

27.07.2018 / 12:05

Увечары 26 ліпеня па цэнтры Мінска гуляў голы мужчына. У распараджэнне Еўрарадыё трапіла некалькі фотаздымкаў з ім. На адным «мінскі Адам» ляжыць на ходніку побач з адзеннем, на іншым ён у чым маці нарадзіла заходзіць у аптэку. Усё гэта адбываецца на праспекце Незалежнасці, у раёне станцыі метро «Акадэмія навук».

Як распавялі ў аптэцы, мужчына зайшоў, пастаяў крыху і выйшаў, нічога не набыўшы. Ці то дзвярыма памыліўся, ці то асартымент не спадабаўся. 

«Мы бачылі, як ён пайшоў далей па праспекце Незалежнасці, і выклікалі міліцыю», — дадалі ў аптэцы.

Пераследаваць мужчыну аптэкаркі не сталі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула