У Вілейскім раёне забіўся матацыкліст
У вёсцы Мацавічы Вілейскага раёна забіўся матацыкліст. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.
Смяротная аварыя адбылася 29 ліпеня а 15.50. Паводле папярэдняй інфармацыі, 42-гадовы жыхар вёскі Рускае Сяло ехаў на матацыкле, не даў рады кіраванню: з'ехаў у кювет і даўся ў дрэва.
Ад атрыманых траўмаў матацыкліст памёр на месцы. Вядома, што мужчына не меў правоў на кіраванне матацыклам.