БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына-заяц з Гродна аказалася тайбаксёрам і збіла нагамі кантралёра

31.07.2018 / 13:18

nn.by

На адным з гродзенскіх прыпынкаў у гарадскі аўтобус увайшлі кантралёры. 20-гадовая дзяўчына не змагла прад'явіць праязны білет.

Адбыўся канфлікт. Дайшло да таго, што дзяўчына збіла 50-гадовага мужчыну з ног, паваліла на зямлю і некалькі разоў ударыла. Як пазней высветлілася, далікатная з выгляду дзяўчына раней займалася тайскім боксам, паведамляе гродзенская міліцыя.

Цяпер дзяўчыне пагражае да 5 гадоў за гвалт у дачыненні да службовай асобы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула