БЕЛ Ł РУС

У Пружанах падчас навальніцы зламала дваццаць дрэваў і падтапіла вуліцы

1.08.2018 / 10:50

Nashaniva.com

Моцны лівень з навальніцай прайшоў 31 ліпеня ў Пружанах, паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. Навальнічны фронт праходзіў над горадам прыкладна каля гадзіны - ад 15.30 да 16.30.

Лівень суправаджаўся моцнымі парывамі ветру. У выніку некаторыя вуліцы апынуліся падтопленымі, былі вывернутыя з каранямі дрэвы, паламаныя сукі. У прыватнасці, такая карціна назіралася каля радыёзавода, дзе ўпала дрэва і перагарадзіла дарогу.

Назіраліся і перабоі з падачай электраэнергіі. У цяперашні час электразабеспячэнне цалкам адноўлена, завалаў на дарогах няма. Вада з вуліц хутка сышла», - распавёў намеснік старшыні.

У мясцовым КУВП «Камунальнік» дапоўнілі, што ў прыгарадзе Пружанаў - пасёлку Сонечны - быў пашкоджаны дах аднаго дома. Ветрам было павалена каля двух дзесяткаў дрэваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула