БЕЛ Ł РУС

Віцэ-мэр Рэчыцы папаўся п'яным за рулём. Яго ўжо звольнілі

1.08.2018 / 22:31

Фота: dneprovec.by.

На мінулым тыдні намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Мікалай Процык ехаў на сваім аўтамабілі на працу. Аднак дабрацца яму так і не ўдалося — яго спынілі інспектары ДАІ.

Як стала вядома «Сільным новостям», Мікалай Процык быў за рулём у нецвярозым стане. Гэты факт пацвердзіўся і на аглядзе: узровень алкаголю ў крыві склаў 0,4 праміле.

З сайта Рэчыцкага райвыканкама даныя Процыка зніклі. Насупраць пасады «намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання» ніякіх імёнаў не напісана. Пазней стала вядома, што Мікалая Процыка звольнілі з выканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула