БЕЛ Ł РУС

Тату-мадэль Zombie Boy з кліпа Лэдзі Гагі скончыў жыццё самагубствам

3.08.2018 / 08:48

Nashaniva.com

Канадзец Рык Джэнест, вядомы пад псеўданімам Zombie Boy, скончыў жыццё самагубствам на 33-м годзе жыцця. Пра гэта піша РБК са спасылкай на паведамленні Radio Canada і паліцэйскага ўпраўлення горада Манрэаля.

Джэнест пакутаваў на псіхічнае захворванне.

Ён быў тату-мадэллю, у 2011 годзе ён зняўся ў кліпе Лэдзі Гага Born This Way. Спявачка напісала ў сваім Twitter, што «больш як спустошана» весткай пра самагубства Джэнеста.

The suicide of friend Rick Genest, Zombie Boy is beyond devastating. We have to work harder to change the culture, bring Mental Health to the forefront and erase the stigma that we can’t talk about it. If you are suffering, call a friend or family today. We must save each other. pic.twitter.com/THz6x5JlpB

— Lady Gaga (@ladygaga) 3 августа 2018 г.
 

«Мы павінны больш працаваць, каб змяніць культуру, вылучыць псіхічнае здароўе на першы план і знішчыць стыгмы, што мы не можам пра гэта гаварыць. Калі вы пакутуеце, патэлефануйце сябру або сям'і сёння. Мы павінны ратаваць адзін аднаго», — напісала яна.

Першую татуіроўку Джэнест зрабіў ва ўзросце 15 гадоў, пасля аперацыі па выдаленні пухліны галаўнога мозгу. У 2011 годзе Джэнест увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса як чалавек з самай вялікай колькасцю татуіровак насякомых (176) і чалавечых костак (139).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула