БЕЛ Ł РУС

Гомельскія мытнікі канфіскавалі касметыку і парфумерыю на 30 тысяч рублёў

10.08.2018 / 22:23

Nashaniva.com

Супрацоўнікі Гомельскай мытні не прапусцілі незаконную партыю касметыкі і парфумерыі на суму 30 тысяч рублёў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

У задняй частцы грузавога адсека машыны знайшлі каля 400 адзінак незаяўленага тавару — туалетная вада, духі вядомых брэндаў, касметычныя наборы.

Тавар канфіскавалі, Гомельская мытня распачала адміністрацыйны працэс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула