У Севастопальскім парку Мінска хочуць пабудаваць царкву старавераў ФОТА
Адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска пачынае грамадскія слуханні.
Абшчына старавераў хоча пабудаваць у Севастопальскім парку свой храм. Замоўцам выступае «Старажытнаправаслаўны прыход у гонар Арханёла Міхаіла і іншых святых нябесных сіл бесцялесных».
Праект храма. Фота Onliner.by
Грамадскія актывісты адзначаюць, што дэтальны план тэрыторыі парку не прадугледжвае будаўніцтва ніякіх храмаў.