БЕЛ Ł РУС

У Мінску BMW разбурыў цагляны плот і ўрэзаўся ў сцяну дома ФОТА

11.09.2018 / 21:14

Раніцай 11 верасня ў Мінску каля пяці гадзін раніцы аўтамабіль ударыўся аб цагляную сцяну, а затым і аб дом.

Аўтамабіль BMW знёс два слупы агароджы, цагляны плот паваліўся. Сонны гаспадар дома выбег на двор, ля аўтамабіля знаходзілася кампанія з 2-3 чалавек, якія потым збеглі і пакінулі аўтамабіль з мінскімі «нумарамі» на месцы ДТЗ. На заднім сядзенні аўто валяліся бутэлька піва і пакет чыпсаў.

На месца выклікалі супрацоўнікаў ДАІ. Аўтамабіль павезлі на эвакуатары на штрафстаянку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула