БЕЛ Ł РУС

У Чарнобылі лось не мог выбрацца з радыеактыўнага возера — дапамаглі людзі

13.09.2018 / 11:16

Nashaniva.com

У Чарнобылі паліцэйскія дасталі лася проста за рогі з заражанага возера, паведаміла паліцыя Кіеўскай вобласці на сваёй старонцы ў Facebook.

Нейкім чынам лось зваліўся ў радыеактыўны вадаём, які знаходзіцца паміж чацвёртым і пятым энергаблокам Чарнобыльскай атамнай станцыі. Супрацоўнікі паліцыі, Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый і радыяцыйна-экалагічнага біясфернага запаведніка прыехалі на месца, каб уратаваць жывёлу.

Чацвёра мужчын падплылі да лася на лодцы і выцягнулі яго з вады за рогі. Зараз жыццю звера нічога не пагражае. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула