БЕЛ Ł РУС

У ЕС прапанавалі адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў з наступнага года

13.09.2018 / 16:05

Еўракамісія паведаміла, што прапануе краінам — членам Еўрасаюза адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў з 2019 года.

«Мы прапануем з наступнага года спыніць пераводзіць гадзіннікі двойчы ў год», — прыведзены ў прэс-рэлізе словы камісара ЕС па транспарце Віялеты Булк. Камісія прапануе, каб члены Супольнасці самі вырашылі, у якім часе застацца — летнім або зімовым. Паводле яе слоў, мэта — правесці змены ў жыццё скаардынавана з краінамі-суседзямі, каб «абараніць функцыянаванне ўнутранага рынку і пазбегнуць фрагментацыі», якая можа ўзнікнуць пры ўстанаўленні рознага часу.

Прапанова ЕК будзе разглядацца ў сфармаваным з краін-членаў Рады і ў Еўрапарламенце (ЕП). Згодна з прапановай, да красавіка 2019 году краіны-члены павінны праінфармаваць, у якім часе застацца.

Апошні абавязковы перавод гадзіннікаў адбудзецца 31 сакавіка. Краіны, якія жадаюць застацца ў зімовым часе, яшчэ павінны будуць перавесці гадзіннік 27 кастрычніка 2019 года. З гэтага дня пераводзіць гадзіннікі больш будзе нельга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула