УПЦ МП не прызнаюць памесную Украінскую праваслаўную царкву
Кіраўнік справамі УПЦ МП мітрапаліт Антоній (Паканіч) заявіў, што яго царква не прызнае памесную Украінскую праваслаўную царкву пасля даравання ёй томасу ад Сусветнага патрыярха.
Пра гэта мітрапаліт заявіў у інтэрв'ю грэчаскаму агенцтву царкоўных навін Рамфея.
На яго думку, палітыкі хочуць перайменаваць УПЦ МП у Расійскую царкву ва Украіне і «хочуць зрабіць нас чужымі».