БЕЛ Ł РУС

Латвіец прыехаў да дзяўчыны з Лондана ў Гродна, спрабаваў скрасці з магазіна 2 пляшкі віна, але яго затрымаў пакупнік ВІДЭА

13.09.2018 / 19:10

Nashaniva.com

28-гадовы латвіец прыехаў у Гродна з Лондана да сваёй дзяўчыны. Яны правялі разам некалькі дзён, а потым п’яны хлопец спрабаваў скрасці з прадуктовай крамы 2 пляшкі віна агульным коштам 10 рублёў, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Зламысніка спрабавала затрымаць прадавец, аднак яму ўдалося вырвацца.

Спыніў латвійца звычайны пакупнік, які прыйшоў у краму са сваёй цяжарнай жонкай. Ён забраў скрадзенае віно і перадаў яго супрацоўнікам крамы, а латвійца — міліцыі. Цяпер грамадзяніна Латвіі падазраюць у рабаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула