БЕЛ Ł РУС

У нядзелю зноў даражэе бензін

17.11.2018 / 15:56

Nashaniva.com

З 18 лістапада бензін у Беларусі зноў падаражэе, паведамляе Белнафтахім. Паліва чарговы раз даражэе на капейку.

Цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,42 руб., АІ-95-К5-Еўра - 1,51 руб., АІ-98-К5-Еўра - 1, 72 руб., ДТ - 1,51 руб.

Гэта 24-е змяненне цэнаў на паліва ў гэтым годзе, апошняе было тыдзень таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула