БЕЛ Ł РУС

Біткойн імкліва падае: курс крыптавалюты апусціўся ніжэй за 5 000 даляраў

20.11.2018 / 06:23

Nashaniva.com

Курс біткойна апусціўся ніжэй за 5000 даляраў за адзін біткойн. Як адзначае Agence France-Presse, гэта адбылося ўпершыню з кастрычніка 2017 года.

Паводле сэрвісу CoinDesk, мінімальнае значэнне курсу ўвечары панядзелка было 4951,47 даляра, затым курс перавысіў 5 000, але потым зноў пачалося зніжэнне. Па стане на 9:00 аўторка курс складае 4 760 даляраў.

Курс біткойна рэзка вырас у канцы 2017 года: у кастрычніку ён упершыню ў гісторыі перавысіў 5000 даляраў, у лістападзе - 10000, у сярэдзіне снежня ўшчыльную наблізіўся да адзнакі ў 20000 даляраў. Пасля гэтага пачалося рэзкае зніжэнне курсу - за наступны месяц крыптавалюта патаннела ў два разы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула