БЕЛ Ł РУС

Пуцін запатрабаваў больш разумных ракет

22.11.2018 / 15:21

Nashaniva.com

kremlin.ru

Прадпрыемствы абаронна-прамысловага комплексу (АПК) павінны развіваць вытворчасць разумных і высокадакладных ракет і боепрыпасаў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.

«Патрэбныя, вядома, не праславутыя балванкі, а разумныя і высокадакладныя боепрыпасы, якія павышаюць магчымасці як дзеючых, так і перспектыўных сістэм узбраенняў і, потым, на што звяртаю ўвагу — істотным чынам эканомяць фінансавыя сродкі», — сказаў кіраўнік дзяржавы на выніковай нарадзе з кіраўніцтвам Мінабароны Расіі і прадпрыемстваў АПК

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула