БЕЛ Ł РУС

«Нас будуць знішчаць паасобку»: Святлана Алексіевіч выступіла ў падтрымку журналістаў па «справе БелТА»

23.11.2018 / 12:39

Нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч выказалася ў падтрымку журналістаў, якіх абвінавачваюць па крымінальнай «справе БелТА», піша baj.by.

— Адбываецца наступ на адзін з самых моцных і самых цікавых, і самых разгорнутых рэсурсаў у нашай краіне. Дзяржава прыбірае яго да рук. Робіць гэта ўласцівымі ёй спосабамі. Проста робіцца самавольства. Часам самавольства, часам злачынства.

Яны хочуць TUT.BY зрабіць паслухмяным сабе. Я думаю, мільёны два беларусаў былі там, самае галоўнае і інфармацыю атрымлівалі там. Вось гэта больш за ўсё і не падабаецца дзяржаве.

На жаль, наша супольнасць журналістаў не стала на абарону, як гэта адбылося б, дапусцім, ва Украіне. Як гэта адбылося б у Прыбалтыцы. Тым больш я не кажу пра іншыя развітыя краіны. Там гэта было б немагчыма.

Нас будуць знішчаць паасобку, а грамадства ў цэлым не становіцца на абарону. Не разумеючы, што гэты суд, які вяршыцца, прайграе не Марына Золатава, не Зісер, не TUT.BY. Мы ўсе яго прайграем.

Кожны з нас павінен ва ўсякім выпадку крычаць, крычаць, казаць: «Людзі, прыйдуць хутка і па вас! Вы не думайце, што гэта прыйшлі па Марыну Золатаву. Можа, так людзі прачнуцца», — кажа пра рэзанансныя справы Святлана Алексіевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула