БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах пабіліся два 16-гадовыя падлеткі: адзін трапіў у кому

23.11.2018 / 13:29

Nashaniva.com

У Баранавічах следчыя праводзяць праверку па факце траўміравання 16-гадовага навучэнца прафесійна-тэхнічнага ліцэя, паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

9 лістапада ў актавай зале навучальнай установы праходзіў канцэрт, падчас якога ўзнік канфлікт паміж двума першакурснікамі. Хлопцы дамовіліся высветліць адносіны сам-насам пасля.

У прызначаны час яны сустрэліся ва ўмоўленым месцы. Разборкі выліліся ў бойку, падчас якой адзін з яе ўдзельнікаў атрымаў сур'ёзную траўму.

З месца здарэння падлетка забрала хуткая. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе ён правёў некалькі дзён у коме.

Па дадзеным факце следчыя праводзяць праверку.

«Для высвятлення ступені цяжкасці атрыманых пацярпелым траўмаў прызначана судова-медыцынская экспертыза», - растлумачыў Дзмітрый Іванюк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула