БЕЛ Ł РУС

Праграмісты стварылі сэрвіс, з дапамогай якога можна аўтаматычна выдаліць задні фон з фота за пяць секунд

19.12.2018 / 17:33

Nashaniva.com

Інжынеры стварылі праграму remove.bg, якая за некалькі секунд аўтаматычна выдаляе задні фон з фота.

Па словах распрацоўшчыкаў, аддзяленне пярэдняга плана ад фону адбываецца пры дапамозе штучнага інтэлекту. Для некаторых іншых дэталяў выкарыстоўваюцца дадатковыя алгарытмы. Раней, каб выдаліць фон, неабходна было працаваць з пластамі ў графічных рэдактарах, а цяпер за вас гэта робіць праграма ўсяго за 5 секунд. Мы праверылі — праграма выдаляе ўсё лішняе амаль дакладна.

Штучны інтэлект пакуль натрэніраваны толькі на людзей, таму з іншымі аб'ектамі могуць узнікнуць праблемы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула