БЕЛ Ł РУС

Трамп загадаў вывесці ўсе амерыканскія войскі з Сірыі

19.12.2018 / 18:57

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША аддаў загад аб вывадзе ўсяго амерыканскага вайсковага кантынгенту з Сірыі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на чыноўніка.

Па словах чыноўніка, Пентагон ужо гэтую задачу Трампа выконвае.

Раней амерыканскі прэзідэнт у сваім Twitter заявіў, што ЗША перамаглі так званую «Ісламскую дзяржаву». Барацьба з баевікамі ISIS была «адзінай прычынай знаходжання там нашых войскаў», — паведаміў Трамп. Пра тое, што ён аддаў загад аб вывадзе кантынгенту, прэзідэнт пры гэтым не згадаў.

We have defeated ISIS in Syria, my only reason for being there during the Trump Presidency.

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 19 декабря 2018 г.

Пра тое, што Белы дом прыняў рашэнне вывесці з Сірыі ўсіх вайскоўцаў — усяго 2 тысячы чалавек — паведаміла крыніца Washington Post у Пентагоне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула