БЕЛ Ł РУС

Двоеўладдзе ў Венесуэле: вайсковы аташэ краіны ў ЗША заявіў, што не прызнае ўладу Мадуры

27.01.2019 / 08:43

Nashaniva.com

Вайсковы аташэ Венесуэлы ў Злучаных Штатах Хасэ Луіс Сільва заявіў, што адмаўляецца супрацоўнічаць з урадам прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Ён адзначыў, што прызнае лідара апазіцыі Венесуэлы Хуана Гуайдо прэзідэнтам, перадае El Nuevo Herald.

«Я, з'яўляючыся вайсковым аташэ Венесуэлы ў Злучаных Штатах, не прызнаю Нікаласа Мадуру прэзідэнтам Венесуэлы. Маё пасланне ўсім вайскоўцам, усім тым, хто носіць зброю, калі ласка, не нападайце на людзей. Мы таксама людзі, і хопіць працягваць падтрымліваць урад, які здрадзіў асноўным прынцыпам і прадаў іх у інтарэсах іншых краін», — заявіў Сільва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула