БЕЛ Ł РУС

ЗША аддалі апазіцыі Венесуэлы кантроль над грашыма краіны, якія захоўваюцца ў амерыканскіх банках

29.01.2019 / 17:44

Nashaniva.com

ЗША перадалі лідару апазіцыі Венесуэлы Хуану Гуайдо паўнамоцтвы па кантролі над некаторымі венесуэльскімі актывамі на рахунках у Федэральным рэзервовым банку Нью-Ёрка і іншых банках ЗША. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Роберт Паладзіна.

«Гэтая сертыфікацыя дапаможа легітымнаму ўраду Венесуэлы абараніць актывы на карысць народа Венесуэлы», — заявіў Дзяржаўны дэпартамент.

Амерыканцы заклікалі ўрады іншых краін прызнаць часовага прэзідэнта Хуана Гуайдо і зрабіць аналагічныя крокі для абароны маёмасці Венесуэлы ад рэжыму Мадуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула