БЕЛ Ł РУС

Мінпрыроды Расіі: Краіна забяспечана запасамі стратэгічных карысных выкапняў максімум на 30 гадоў

29.01.2019 / 21:54

Nashaniva.com

Забяспечанасць Расіі рэнтабельнымі запасамі стратэгічных і найбольш значных відаў карысных выкапняў пры захаванні бягучых эканамічных умоў можа скласці не больш за 25—30 гадоў, вынікае са стратэгіі развіцця мінеральна-сыравіннай базы Расіі да 2035 года, распрацоўкай якой займалася Мінпрыроды Расіі, піша ТАСС.

Запасы газу, медзі, нікелю, волава, вальфраму, малібдэну, плаціноідаў, апатытавай і жалезнай руды, а таксама калійных соляў, вугалю і цэментнай сыравіны пры любых сцэнарах развіцця эканомікі задаволяць неабходныя патрэбы і пасля 2035 года.

Разам з тым дасягнутыя ўзроўні здабычы нафты, свінцу, золата, срэбра, алмазаў, цынку і асабліва чыстай кварцавай сыравіны недастаткова забяспечаны запасамі радовішчаў, якія распрацоўваюцца, да 2035 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула